РЭ́ЧЫЦКІ СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧЫ ТЭ́ХНІКУМ Засн. ў 1957 як зоаветэрынарны тэхнікум. З 1983 саўгас-тэхнікум, з 1997 с.-г. тэхнікум. Спецыяльнасці (2000/01 навуч. г.): заатэхнія, ветэрынарыя. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.

т. 14, с. 41

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)